Ніва, 2007/01 (2643)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/01 (2643)

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2007-01-07

Рэдактар: Вапа Яўген

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok

ISSN: 0546-1960

Copyright © 2007 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва

У рамках праекта „Песні, танцы і абрады беларусаў Бельшчыны” Музей малой айчыны ў Студзіводах 21 снежня 2006 г. наладзіў калядную вечарыну ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім, які выступіў суарганізатарам мерапрыемства. Старэйшы склад калектыву „Жэмэрва” запрэзентаваў даўнія калядкі і народныя пажадальныя песні, якія спяваліся маладажонам, нованароджанаму дзіцяці ці падросткам. Сабраныя на вялікім экране паглядзелі відэазапіс выступленняў вясковых жанчын і мелі магчымасць параўнаць іх спеў з выкананнем калядак маладым калектывам. Кіраўнік музея Дарафей Фіёнік у ходзе мерапрыемства расказваў пра багаслоўскія вартасці даўніх калядак і народныя матывы ў пажадальных калядках і навагодніх шчадроўках, вытокі якіх можна шукаць у далёкім мінулым нашых зямель. — Магчыма, што спяваныя „Жэмэрвой” калядкі ўзніклі нават у ХVІІ ці ХVІІІ стагоддзях. У іх глыбокі багаслоўскі змест і ёсць тэксты ўзятыя з багаслужбаў. Можа таму, што запісваліся яны на старажытнацаркоўнаславянскай мове, зараз менш зразумелыя. Цяпер штораз часцей можна ў нас сустрэць меладычныя калядкі на ўкраінскай мове, запісы якіх прывозяцца з за мяжы, — сказаў Дарафей Фіёнік. — Нашы калядкі былі запісаны ў Крыўцы, а іх тэксты ўзяты з рукапіснага багагласніка Цімафея Садоўскага з Тыневіч-Вялікіх, які перапісваў творы з кніжак і запісваў з вусных пераказаў.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле