Дняпроўская Строма, 17

Дняпроўская Строма

Літаратурна-мастацкі і інфармацыйны бюлетэнь Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

17

Месца выхаду: Магілёў

Дата выхаду: 2013-02

Рэдактар: Яцкоў Мікалай

Copyright © 2013 by Дняпроўская Строма

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Вельмі я здзівіўся, калі напачатку 1995 года атрымаў запрашэнне з Варшавы на ўдзел у фестывалі сучаснай паэзіі “Art Zine Show”. І калі туды прыехаў, даведаўся, што рэкамендаваў мяне зусім невядомы мне ў той час чалавек – Сакрат Яновіч. Мне зрабілася цікава, і я даведаўся, што жыве гэты чалавек на Беласточчыне у мястэчку Крынкі, якое недалёка ад беларускай мяжы. Па нацыянальнасці беларус. Вядомы літаратар і грамадскі дзеяч. Пільна сочыць за варушэннямі беларускай літаратуры. І аднойчы, убачыўшы маю нізку вершаў у часопісе “Маладосць”, адправіў мяне на той варшаўскі фэст... Потым паміж намі завязалася сяброўская перапіска, а ўбачыліся мы толькі праз восемь гадоў – на міжнароднай сустрэчы “Беларускі Трыялог” у ліпені 2003 года. І калі мае нататкі пра гэту сустрэчу надрукаваў часопіс “Край”, было вельмі прыемна бачыць ланцужок назваў: “Брылі, Беларусь – Крынкі, Польшча”...

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дняпроўская Строма

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле