Месца выхаду: Магілёў
Дата выхаду: 2013-01
Рэдактар: Яцкоў Мікалай
Copyright © 2013 by Дняпроўская Строма
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Першыя вершы Эдуарда Акуліна скарылі мяне перш за ўсё мілагучнасцю. Тады я нават не ведаў, што ён акрамя ўсяго яшчэ і бард. Калі даведаўся, то шчырае захапленне яго паэзіяй яшчэ павялічылася. Чамусьці тады, ад першых вершаў, мне падумалася, што нядрэнна было б іх пакласці на музыку, бо амаль кожны з іх мог стаць калі не гімнам, то яркім прыкладам паўсядзённага спеву ў невялікіх гуртах. Тады, на мяжы 80-х – 90-х асабліва ўражвала не толькі грамадзянская адкрытасць, напорыстасць і жаданне мець усе адказы адразу, але і мілагучнасць, пэўная напеўнасць, меладычнасць, проста душэўная заспакоенасць. Мне здаецца, што ўсё гэта ў многім забяспечвалася ўнутранай інструментацыяй кожнага твора, што таксама ішло з глыбокай душы паэта. Праўда. яшчэ тады заўважыў, што вершы Эдуарда Акуліна валодалі і надзвычайнай сілай уздзеяння на душы людзей, актывізавалі свядомасць. Мяне неяк надтаж уразіў верш Эдуарда Акуліна “Грэшнік”.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дняпроўская Строма