Газета Слонімская, 18 (829) 2013

Газета Слонімская

18 (829) 2013

Месца выхаду: Слонім

Дата выхаду: 2013-04-24

Рэдактар: Валадашчук Віктар

Выдавец: УП Газета Слонімская

Copyright © 2013 by Газета Слонімская

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Існуе мноства гістарычных дакументаў, якімі можна праілюстраваць гэты тэзіс. Вось, напрыклад, урывак са скаргі, пададзенай праваслаўнай шляхтай у 1622 годзе вальнаму сейму, дзе апісваецца дзейнасць уніяцкага епіскапа Іасафата Кунцэвіча: «На Белай Русі — у Оршы і Магілёве — той жа біскуп полацкі на працягу пяці гадоў трымае цэрквы апячатанымі. У Полацку і Віцебску з прычыны гэтай забароны няма ні царквы, ні дома, у якіх было б дазволена ў горадзе набажэнства. Таму мяшканцы горада вымушаны па нядзелях і ў іншыя ўрачыстыя святы слухаць набажэнства ў полі за горадам, і то без святара, бо яму забаронена жыць у горадзе і паблізу… Яшчэ больш жорсткасці ў наступным зверстве і тыраніі: у гэтым жа Полацку беларускім той жа адступнік, біскуп полацкі, летась наўмысна загадаў мяшканцам дзеля большай крыўды выкапаць нябожчыкаў, толькі што пахаваных на могілках, і выкінуць хрысціянскія целы з магіл, як нейкую падаль, на з’ядзенне сабакам…»

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Газета Слонімская

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле