Publication Place: Менск-Варшава
Publication Date: 2013-02-12
Publisher: БелсатTV
Book Series: Чорным па белым
Category: Video
Copyright © 2009-2013 by Белсат
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Дзе нашыя хіты? Дзе песні, якія мы можам спяваць і ля вогнішча, і на плошчы? Адказы на гэтыя пытанні разам з вядоўцамі «Чорным па белым» шукаюць заснавальнік бардаўскай песні ў Беларусі Алесь Камоцкі ды каардынатар фэсту «Бардаўская восень» Алесь Зайцаў. «Тое, што навязваюць нам мас-медыі, – папсу – добра ведаюць, і я таксама. Але гэта не значыць, што я, ведаючы гэтых людзей вельмі добра, буду хадзіць на іхныя канцэрты», – зазначае Алесь Камоцкі. На думку барда, за апошнія 20 гадоў беларуская аўтарская песня перажыла «проста касмічнае» развіццё. Зміцер Бартосік дадае, што цяпер у нашай краіне не менш за 100 аўтараў-бардаў: «Можна пашкадаваць, што іх не тысячы, але можна ўзрадавацца, што іх не 10. Я абіраю другое. У асноўным пашырэнне кола аўтараў адбывалася ў нулявыя і дзясятыя гады».

Video: Чорным па белым
Belarusian publishers: БелсатTV
Publishing series: Чорным па белым
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Чорным па белым