Крывінка, 4 (122) 2013

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

4 (122) 2013

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2013-03

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2013 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

28-га лютага на нарадзе ў прэзідэнта аб перспектывах развіцця спорта і турызму прысутнічалі людзі, адказныя за гэта пытанне. Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь у спорце патрэбны канкрэтныя вынікі. То бок, калі не перамогі па розных відах спорту на сусветным роўні, то яўныя прызавыя месцы. Ён лічыць, што ў спартыўнай сферы патрэбна жорсткая кадравая палітыка. “Не справіліся – усіх мятлой, павінны прыйсці новыя людзі, якія хочуць працаваць. Горш ужо не будзе.” Да такіх выказванняў кіраўніка краіны падштурхнула тое, што ягоныя ўлюбёныя хакеісты церпяць у апошніх турнірах паразу за паразай. А ў гэты від спорта трапляе, на думку прэзідэнта, дастаткова сродкаў, каб радаваць нас перамогамі. Міністр спорта і турызму Аляксандр Шамко на гэтай нарадзе выказаў інакшую думку, што “вялікую ўвагу трэба ўдзяляць масавай фізкультуры і спорту”. Бо развіццё масавых відаў спорту таксама на голым энтузіязме далёка не зойдзе. Хаця ў розных рэгіёнах да пытання масавых відаў спорту падыходзяць па-рознаму.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле