Дата выхаду: 2013-02
Рэдактар: Дамарад В. А.
Выдавец: Студэнцкая гістарычная суполка “Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага”
Copyright © 2013 by Студэнцкая гістарычная суполка “Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага”
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Этнічныя характарыстыкі ВКЛ нашмат часцей выступаюць у працах гісторыка-публіцыстычнага характару чым у навуковай гістарыяграфіі. Гісторыкі стараюцца не звязвацца з гэтай праблемай, напэўна таму, што ўсведамляюць прысутнасць у ѐй палітычна-ідэалагічнага кантэксту і асцерагаюцца ягонага ўплыву на іх навуковыя канструкцыі. Ціск палітычнай ідэалогіі на навуковую гістарыяграфію ВКЛ зазначыўся ўжо з самых яе пачаткаў у ХІХ ст. Падчас русіфікацыі земляў былога ВКЛ, якая шырока разгарнулася пасля паўстання 1863-1864 гг., адной з ейных ідэалагічных падпораў стала вышукванне рускіх каранѐў у гісторыі гэтай дзяржавы. У расейскай гістарыяграфіі, у тым ліку навуковай, ВКЛ трактавалася як "літоўска-руская дзяржава". Менавіта такі тэрмін нязменна выступае ў назвах манаграфіяў вядомых расейскіх гісторыкаў Мацея Любаўскага, Хведара Леантовіча, Івана Лапы і інш. У гэтай назве слова "руская" разумелася як "расейская", паколькі ў Расейскай імперыі ўкраінцы і беларусы не лічыліся самастойнымі народамі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Лабірынт