Месца выхаду: Магілёў
Дата выхаду: 2012-12
Рэдактар: Яцкоў Мікалай
Copyright © 2012 by Дняпроўская Строма
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
– Экспазіцыя, прысвечаная Барысу Мікулічу, называецца "Вечна малады пакутнiк». Тут прадстаўлены копіі дакументаў з адбіткамі пальцаў нашага земляка, якія былі знойдзены ў Краснаярскім КДБ. У Бабруйскім і Мінскім КДБ я знайшла анкету, складзеную на Мікуліча, пратаколы допытаў. Барыс Мікуліч, можна сказаць, выкарыстоўваў кожную вольную хвілінку, каб пісаць ці чытаць. Пісаў на любым кавалачку паперы. Ён быў бы, дарэчы, выдатным крытыкам беларускай літаратуры. У экспазіцыі ёсць яго рэцэнзія на кнігу Пастэрнака, якую ён напісаў на «рапартычцы», – апошнія гады ён працаваў дыспетчарам ў леспрамгасе.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дняпроўская Строма