Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
Дата выхаду: 2013-03
Рэдактар: Салодкі Сяргей
Copyright © 2008-2013 by Сьвітанак
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Прыйшла вясна каляндарная вясна, і людзі радуюцца сонечным дням з адлігамі. Толькі калі адным гэта ў радасць, іншым – лішні цяжар і нагрузка. Дворнікам, напрыклад, якім трэба з ранку расчысціць тратуары і пасыпаць іх пяском. Але зіма і не думае адступаць. Няўстойлівае надвор’е – маразы, якія змяняюцца адлігай і наадварот, –не спрыяе рабоце камунальнікаў. Дарожныя службы, аднак не могуць ахапіць усю тэрыторыю горпасёлка, таму на абочынах дарог выраслі гурбы заледзянелага снегу, а нячышчаныя тратуары пакрыліся слізкімі наледзямі. Пешаходы рухаюцца ў экстрэмальных умовах.Рызыкуючы, некаторыя людзі у пошуках устойлівага месца пад нагамі выходзяць на праезжую частку з актыўным аўтамабільным рухам. Нярэдка такія “перабежкі” заканчваюцца траўмамі. Паводле даных з раённага шпіталю, за медыцынскай дапамогай звярнулася каля двух дзесяткаў чалавек. Пры гэтым чатыры чалавекі паслізнуліся на слізкай дарозе і атрымалі пераломы, пяцёра – удары рознай ступені, выцялі рукі, ногі ці галаву.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак