Тут і цяпер, 7.03.2013-13.03.2013

Тут і цяпер

7.03.2013-13.03.2013

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2013-03-08

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2013 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Абвяшчэнне ў Беларусі жалобы з нагоды смерці прэзідэнта Венесуэлы — чарговая бязглуздзіца. Гістарычны анекдот Уга Чавес збіраўся кіраваць краінай да 2031 года. Аднак памёр 5 сакавіка 2013-га. Гэтая падзея сенсацыяй не стала. Пра хваробу Чавеса весь свет ведаў ужо даўно. Са снежня мінулага года прэзідэнт Венесуэлы не паказваўся на публіцы. Таму было зразумела, што неўзабаве ён сканае. Уга Чавес быў адным з найбліжэйшых палітычных сяброў Аляксандра Лукашэнкі. Сышліся яны на глебе антыамерыканізму. Потым распачалі сумесны бізнес. Гістарычным анекдотам застануцца пастаўкі нафты з Венесуэлы ў Беларусь танкерамі цераз палову свету: сыравіна атрымлівалася надзвычай дарагой. Страты, якія ў выніку панесла наша краіна, адыгралі ролю аднаго з чыннікаў рэкорднай дэвальвацыі 2011 года. Дарэчы, венесуэльская валюта — балівар — абвальвалася 5 разоў за апошнія 9 год.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Тут і цяпер

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле