Беларусы ў свеце, 2 (130) 2013

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

2 (130) 2013

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2013-02

Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна

Выдавец: МГА ЗБС Бацькаўшчына

Copyright © 2013 by МГА ЗБС Бацькаўшчына

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

З’езды беларусаў свету – значная падзея для беларусаў метраполіі і замежжа, яны закліканыя спрыяць яднанню нацыі, умацаванню сувязяў паміж беларусамі з розных краінаў, а таксама дапамагаць у вырашэнні агульных праблемаў. МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ладзіць з’езды беларусаў свету раз на чатыры гады, пачынаючы з 1993 года. Тады, на Першым з’ездзе, сабралася больш за тысячу чалавек – дэлегатаў з беларускіх асяродкаў замежжа і Беларусі. У першы раз Беларусь з набыццём незалежнасці так знакава на дзяржаўным і грамадскім узроўнях вітала сваю дыяспару. Сёлета – 20 гадоў той значнай падзеі, і гэта выдатная падстава, каб ацаніць здабыткі і страты апошніх гадоў, прааналізаваць гісторыю і сучаснасць беларускага замежжа, асэнсаваць гэты феномен. Мяркуецца, што сёлетняя сустрэча збярэ больш за 300 дэлегатаў з 20-ці краін свету.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле