Народная Воля, 16 (3757) 2013

Народная Воля

16 (3757) 2013

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2013-02-27

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК Народная Воля

Copyright © 2013 by Народная Воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Гінуць юныя спартсмены. У мінулыя выхадныя на зборах у Стайках памёр 20-гадовы штангіст Яўген Шрамко. Жэня быў кандыдатам у зборную Беларусі і імкнуўся выступіць на чэмпіянаце Еўропы. Пасля трэніроўкі ў спартсмена спынілася сэрца. “Жэня скардзіўся на тое, што ў яго баліць у грудзях. Ён падыходзіў да доктара, узяў нейкія таблеткі і пайшоў у пакой адпачываць, — распавёў адзін са штангістаў, які трэніраваўся разам з Яўгенам Шрамко. — І пазней яго знайшлі ў нумары, ляжаў сіні, тварам у падушку…” Як паведамляе euroradio.fm, трагедыя адбылася 23 лютага ў спарткомплексе «Стайкі» пад Мінскам. Яўгену Шрамко было 20 гадоў, трэніраваўся ён у мінскай Спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву на вуліцы Берута. У юніёрскім узросце Яўген ставіў нацыянальныя рэкорды. А ў лютым 2012 года на дарослым Кубку Беларусі ён узяў чацвёртае месца, праз чатыры месяцы на чэмпіянаце краіны — трэцяе. Марыў прабіцца ў нацыянальную зборную па цяжкай атлетыцы, выступіць у красавіку на чэмпіянаце Еўропы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная Воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле