Магістрат, 1 (79) 2013

Магістрат

Газэта Віцебскай Рады Партыі БНФ

1 (79) 2013

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2013-01

Рэдактар: Смолікаў Канстанцін

Выдавец: Віцебская Рада Партыі БНФ

Copyright © 2013 by Магістрат

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Новым абласным старшынём партыі БНФ абраны Леанід Аўтухоў. 15 сьнежня ў Віцебску праходзіла справаздач­на-выбарная абласная канфэрэнцыя партыі БНФ. Удзельнікі канфэрэнцыі заслухалі справаздачу старшыні абласной арганізацыі партыі Канстанціна Смолікава, які распавёў пра дзейнасьць арганізацыі цягам апошніх двух гадоў. У дыскусіі, што раз­гарэлася пасьля выступу спадара Смолікава, абмяркоўвалася тэма ўдзелу ў выбарах, закраналіся праблемы зьмяншэньня колькасьці сяброў партыі і павышэння ўплыву яе на грамадзтва. Абласная канфэрэнцыя абрала новае партыйнае кіраўніцтва. У склад рады абласной арганізацыі партыі ўвайшло 9 сяброў з розных рэгіёнаў Віцебскай вобласьці. Новым абласным кіраўніком БНФ быў абра­ны Леанід Аўтухоў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Магістрат

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле