Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2013
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2013 by Эдуард Акулін
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Хтосьці шукае у песні сучасныя авангардныя аранжыроўкі або вытанчаныя адценні гуку, а хтосьці не абыходзіць увагай простыя душэўныя шчыраванні, калі самому хочацца ўзяць у рукі гітару ды раздзяліць з аўтарам імгненні светлых пачуццяў. Гаворка, вядома ж, пра бардаўскую песню, у межах якой Эдуард Акулін стаў прызнаным каралём пачуццёвай лірыкі. Сваю песенную творчасць бард пачынаў у жорсткія і мройныя 80-я гады, калі душа прагла пераўтварэнняў, але не мела ніякіх шанцаў урэчаісніць іх у жыцці: пра кружэлкі, тэлезапісы, радыёпрэзентацыі можна было толькі марыць... Песні бардаў гучалі на магнітафонах, падчас кватэрнікаў ды турыстычных вандровак. Але напачатку 90-х гадоў нарэшце з'явіліся фірменныя магнітальбомы бардаў, на якіх сярод першых у Беларусі быў і Эдуард Акулін. А праз дзесяць гадоў, калі жанр бардаўскай песні захапіў прамысловыя тыражы кампакт-дыскаў, Эдуард Акулін засеў за працу ў студыі, каб у сур'ёзным лічбавым фармаце па-новаму ўвасобіць свае песенныя шэдэўры. Так нарадзіўся паўнафарматны альбом «Напачатку была Песьня», выдадзены ў 2003-м годзе айчыннай фірмай гуказапісу «Vigma». (Король пачуццёвай лірыкі, Вітаўт Мартыненка, музычны крытык, фрагмэнт)
Беларускія аўтары: Акулін Эдуард
Каталёг: Kamunikat.org