Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2013-02-14
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Copyright © 2013 by Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Сапраўдны парнік для карупцыі знайшлі праваахоўныя органы. І дзе – пад бокам у кіраўніка Беларусі. — Уму непостижимо, как это стало возможным в данной структуре, — заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай Кіраўніцтве справамі прэзідэнта і падпарадкаваных яму арганізацый. Пра асобныя падрабязнасці публіка даведалася трохі пазней. Новы кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман распавёў Аляксандру Лукашэнке пра крымінальныя справы супраць чыноўнікаў гэтай структуры, узбуджаныя па фактах раскрадання бюджэтных сродкаў. А потым Следчы камітэт удакладніў, што гаворка ідзе, у прыватнасці, пра завышэнне коштаў пры рэканструкцыі будынку Савету Рэспублікі на агульную суму каля 750 мільёнаў рублёў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер