Кніганоша, 17

Кніганоша

Інфармацыйны бюлетэнь

17

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2012-12

Рэдактар: Сачанка Алесь

Выдавец: МГА ЗБС Бацькаўшчына, ГА Саюз беларускіх пісьменннікаў

Copyright © 2012 by Кніганоша

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

«Паэзія не бывае чужой ці нечай…» – Шаноўны Леанід Міхайлавіч, сёлета ў Вас выйшла даўно чаканая чытачамі кніга паэзіі «З гэтага свету». Кажу «чаканая», бо пры чытанні Ва- шых зацемак і крытычных артыкулаў не пакідала адчуванне, што і вершы таксама пішуцца… Што ўсё ж такі натхніла Вас праз гады вярнуцца да паэзіі? – Паэзія і натхніла. Я не адыходзіў ад яе, як таго і вымагала мая штодзённая праца рэдактарам крытыкі (і ў «Крыніцы», і ў «ЛіМе»). Я чытаў і неабходнае для сваіх выданняў, і запатрабаванае маёй уласнай натурай. Больш за тое, публікаваў свае ўражанні ад прачытанага. Але не думаю, што мяне натхніла «на сваю ўласную паэтычную творчасць» сучасная беларуская паэзія. Вечарамі я заўжды перачытваю сваю любімую класіку: Багдановіча, Жылку, Танка, Куляшова, Стральцова, Сербантовіча, Янішчыц, Цютчава, Аненскага, Ахматаву, Блока, Чухонцава, Фроста, Рыльке, найлепшыя ўзоры японскай і кітайскай паэзіі…

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Кніганоша

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле