Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2013-01-31
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Copyright © 2013 by Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Абвал у Беларусі з брамнікамі. Днямі на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі абмяркоўвалася, як лепш падзяліць грошы паміж спартоўцамі. Усё астатняе, відаць, знаходзіцца на ўзроўні. Кіраўнік Беларусі пачаў пасяджэнне з уступнага слова: — Я не хотел бы, чтобы это совещание превратилось в очередное выбивание денег для спортивных организаций, клубов и спортсменов на предстоящий год или какой-то предстоящий период. Вот это выкиньте сразу из головы, этого не будет… И пусть не надеются все время висеть на шее у государства! Пасля гэтага якраз і пачалося абмеркаванне таго, як найбольш далікатна ўладкаваць на карку дзяржавы (лічы: падаткаплацельшчыкаў) арганізацыі кшталту хакейнага клуба “Дынама-Мінск”.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер