Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2013-01
Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна
Выдавец: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Copyright © 2013 by МГА ЗБС Бацькаўшчына
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Нядаўна ў Варшаве выйшла манаграфія на польскай мове ”Беларуская дыялекталогія” (Dialektologia białoruska). Яе аўтары – прафесар Ніна Баршчэўская (Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта) і доктар Міраслаў Янкавяк (Інстытут славістыкі Польскай Акадэміі навук). Прапануем чытачам гутарку з Міраславам Янкавяком. “Бацькаўшчына”: Спадар Міраслаў, для манаграфіі “Беларуская дыялекталогія” было сабрана ў палявых умовах і прааналізавана шмат матэрыялу. Чыя была ўвогуле ініцыятыва такіх даследаванняў? Міраслаў Янкавяк: Думка пра такую ідэю з’явілася некалькі гадоў таму, калі я пісаў магістарскую работу ў Цэнтры Усходняй Еўропы пра беларускага мовазнаўцу і этнографа Яўхіма Карскага як рэктара Імператарскага варшаўскага ўніверсітэта.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце