Сьвітанак, 2 (148) 2013

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

2 (148) 2013

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2013-02

Рэдактар: Салодкі Сяргей

Copyright © 2008-2013 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

З 1 студзеня ў Беларусі паводле пастановы Савета Міністраў спынена вытворчасць і рэалізацыя пладова-ягад­ных ардынарных він. Аднак падобная мера аказалася ўсяго толькі добрай імітацыяй у бурнай дзейнасці ўладаў па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам. Беларусы працягваюць співацца. Алкагалізацыя насельніцтва стала палітычнай праблемай. На сённяшні дзень па даным Мінздрава, фактычны ўзровень спажывання алкаголю пера­вышае 15 літраў на чалавека, што ў 2,5 разоў вышэй сярэд­няга паказчыка ва ўсіх краінах свету. Варта заўважыць, што па стандартам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя 8 літраў спіртных напояў на душу насельніцтва ўжо з’яўляеца крытычна дапусцімым паказ­чыкам, за мяжой якого пачы­наецца дэградацыя нацыі ў эканамічным, сацыяльным і дэмаграфічным дачыненні.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле