Крывінка, 2 (120) 2013

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

2 (120) 2013

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2013-02-15

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2013 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Прэс-канферэнцыя А.Лукашэнкі 15.01.2013 года сабрала больш за 350 журналістаў, што прадстаўлялі 285 сродкаў масавай інфармацыі. Доўжылася яна больш за пяць гадзін, цягам якіх Прэзідэнту было зададзе­на больш за 60 пытанняў. Але анічога новага, цікавага, на мой погляд, у адказах не было. Абсалютна ўсе выказванні першай асобы рэспублікі, якія прагучалі, мы ўжо неаднойчы чулі на мінулых падобных шоу. Як правіла, журналісты дзяржаўных СМІ ставілі пытанні, адказ на якія ім самім быў даўно вядомы. Яны тычыліся нашых “дасягненняў” ці каментараў вядомых пад­зей апошніх часоў. А таму кіраўнік краіны адчуваў сябе пры адказах, нібы рыба ў вадзе. Але варта было пра­гучаць пытанню нязручнаму, як вышэйшая асоба на вачах пераўтваралася ў асобу раз­дражнёную, якая контратака­вала суразмоўцу сустрэчнымі пытаннямі, старалася збіць яго з тэмы і перавесці гутар­ку ў іншую плоскасць. І, трэба заўважыць, гэта яму даволі часта ўдавалася. Што ж, трэба прызнацца, што прамаўляць ледзь не за 40 гадоў свайго палітрукоўска-дырэктарска-прэзідэнцкага жыцця Лука­шэнка навучыўся. Вядома, што тое не мяшкі насіць, асабліва не стомішся.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле