Месца выхаду: Магілёў
Дата выхаду: 2013-01-29
Рэдактар: Яцкоў Мікалай
Copyright © 2013 by Справа
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
150 гадоў назад, у ноч на 23 студзеня 1863 г., успыхнула паўстанне супраць Расіі. У паўстанцаў 1863-64 гадоў былі мізэрныя шанцы на перамогу. Іх сілы двойчы ўступалі расейскім, на зброю маглі разьлічваць толькі некалькі тысяч, а заходнія сталіцы не асабліва пераймаліся чужымі праблемамі. У палітычным і вайсковым сэнсе паўстанне было не проста паразай, а катастрофай. Тысячы патрыётаў заплацілі за яго жыццём, тысячы былі сасланыя ў Сібір, тысячы страцілі маёмасьць. Пасля паўстання на землях былога Вялікага княства й Польшчы было ўведзенае фактычна ваеннае становішча. Здавалася б, ніякіх перамог, адныя страты. З сённяшняй пэрспэктывы можа здавацца, што рашэнне пра пачатак паўстаньня было памылкай за якую давялося заплаціць вельмі высокую цану. Хапае разумных, якія сьпяшаюцца вучыць, што трагедыя 1863-64 г.г. павінна паслужыць сучаснікам урокам, бо, маўляў, нельга высоўвацца супраць мацнейшых, калі няма шанцаў перамагчы.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Справа