Справа, № 1(23)/2013

Справа

Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь Магілёўскага раёна

№ 1(23)/2013

Месца выхаду: Магілёў

Дата выхаду: 2013-01-26

Рэдактар: Яцкоў Мікалай

Copyright © 2013 by Справа

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

З 1 студзеня 2013 года тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі падвысяцца, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада. Беларусам давядзецца больш плаціць за цяпло і гарачую ваду: тарыфы на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння ўзрастуць на 5% з 60.140 да 63 150 беларускіх рублёў за 1 Гкал. Таксама стане даражэй прыродны газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах у ацяпляльны перыяд. Тыя беларусы, у каго устаноўлены індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы і (або) газавыя воданагравальнікі з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, будуць плаціць не 341,7 рулёў за 1 м3 прыроднага газу, як раней, а 358,8 рублёў. Пры адсутнасці прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу і пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў прыродны газ будзе каштаваць 2044 руб. за 1 м2 агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц у ацяпляльны перыяд і 766,5 руб. – у летні.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Справа

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле