Купалінка, 01 (32) 2013

Купалінка

інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

01 (32) 2013

Месца выхаду: Брэст

Дата выхаду: 2013-01

Рэдактар: Тарноўскі Уладзімір

Рэдакцыйная калегія: Кірыл Катовіч, Наста Папялоўская, Ульяна Венцель

Выдавец: Суполка “Усход-2” гарадской арганізацыі Партыі БНФ

Copyright © 2013 by Купалінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Білборды ў падтрымку беларускай мовы з'явіліся і на вуліцах Берасця. Мяркуючы па маляўнічай ілюстрацыі, якая размешчана недалёка ад гіпермаркета «Карона», адным з натхняльнікаў гэтай цудоўнай ініцыятывы выступіла Міністэрства культуры Беларусі. На карцінцы прыгожая дзяўчына паведамляе аб тым, якое першае слова па-беларуску яна вывучы- ла: «Маё першае слова “каханне”. Якім будзе тваё першае слова на беларускай мове?» Такая ж самая «вялікафарматная» карцінка змешчана і на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і вуліцы Гогаля. Як паведамляюць у адміністрацыйна-тэхнічнай інспекцыі, на сённяшні дзень у горадзе ўжо ўсталявана шэсць такіх білбордаў. Усе сюжэты гэтай прыгожай сацыяльнай рэкламы аднолькавыя.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Купалінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле