Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1955
Рэдактар: Гарачун Е. Г.
Выдавец: Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва БССР
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Мэтадычная літаратура
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [2640]
Зараджэнне літаратуры на беларускіх землях выклікана надзённымі патрэбамі культурна-гістарычнага развіцця і непасрэдна звязана са з'яўленнем у Х ст. ва ўсходніх славян пісьменства, чаму спрыяла і прыняцце хрысціянства. Яна абапіралася на багатыя традыцыі фальклору, грэка-візантыйскай літаратуры і спачатку развівалася ў цеснай сувязі з літаратурай Кіеўскай Русі. На Беларусі ў эпоху сярэдневякоўя бытавалі ўсе асноўныя віды, жанры і творы старажытнай літаратуры, якая вызначалася сур'ёзнасцю зместу, значнасцю тэм, праблем і герояў, высокай ідэйнасцю, сінкрэтызмам, з перавагай твораў царкоўна-рэлігійнага характару. Найбуйнейшымі цэнтрамі пісьменства былі Полацк і Смаленск, дзе перапісваліся розныя творы богаслужэбнага прызначэння, узніклі шматлікія помнікі дзелавой літаратуры, свецкай і клерыкальнай (граматы, пасланні, словы і інш.), вяліся мясцовыя летапісы, складзены арыгінальныя жыціі Ефрасінні Полацкай і Аўрамія Смаленскага. У Тураве вырас і тварыў славуты майстар аратарскай прозы Кірыла Тураўскі (ХІІ ст.). Развіццю пісьменства і літаратуры ў XII—XV ст. садзейнічалі палітычнае аб'яднанне беларускіх зямель у ВКЛ і завяршэнне фарміравання беларускай народнасці са сваёй адметнай культурай.
Каталёг: BTH