Месца выхаду: Гомель
Дата выхаду: 2013-03
Copyright © 2013 by Праваабарончы весьнік
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.gomelspring.org
У асабістым архіве Алеся Бяляцкага ёсьць успаміны, у якіх ён апісвае, як упершыню, у першайпалове 80-х, адзначаў Дзень незалежнасьці разам з сябрамі і аднадумцамі, сярод якіх - Вінцук Вячорка, Сяржук Сокалаў, Сяргей Дубавец, Алесь Суша, Ірына ды Ігар Марачкіны. “Сабраліся мы, маладыя, з гарачымі сэрцамі і запаленымі вачыма, пад нашым сьцягам і сьвяткуем Дзень незалежнасьці вольнай Беларусі, “за якой мы ідзем”. Тая Беларусь была несавецкай і незалежнай. Было адчуваньне чагосьці вельмі важнага, важнага рубяжу як для мяне асабіста, пасьля чаго шляху назад ужо няма, так і для справы, якой мы пакляліся прысьвяціць сваё жыцьцё. Бо былі мы ўжо не па адным, а ў купе, і кожны з нас мацаваў адзін аднаго. І была моцная юнацкая вера, што жыцьцё скіравана ненадарма, што ідэі, якія мы падхапілі з рук панішчаных “бацькоў БНР”, будуць жыць”.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Праваабарончы веснік (Гомель)