Харланчук Павал, Край.BY. Ласкава вітаем у пункце адліку даўншыфтынгу Беларусі

Край.BY. Ласкава вітаем у пункце адліку даўншыфтынгу Беларусі

Харланчук Павал

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2013-01-23

Рэдактар: Харланчук Павал

Выдавец: Будзьма беларусамі!

Выдавецкая сэрыя: Край.BY

Катэгорыя: Відэа

Copyright © 2012-2013 by Будзьма беларусамі!

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.budzma.org

Хто на Вадохрышча плаваў у палонцы, таму рэспект і ўважуха, а хто не, таго праект Kрай.By запрашае акунуцца ў свежасць непаўторных мясцінаў нашае Радзімы! Сёння каманда праекту выпраўляецца на Захад Беларусі і ўглыб вякоў, дзе чакаюць яе чарговыя нарысы фантастыкі айчыннага дойлідства. Акрамя таго, часава-геаграфічная вандроўка дасць адказ на пытанні: “Ці рэальна ў беларускай шыраце гадаваць кароваў і расціць ананасы адначасова?”, “Ці ёсць розніца паміж тэрмінамі скарбніца, скарбонка, скарбец і скарбчык?” і набалелае “Чорт пабяры, а ці ёсць сярод падземных хадоў у гэтым краі хоць адзін сапраўдны, а не выдуманы?” Калі вам зусім не цікава, у якім месцы раслі дрэвы з імёнамі Вера, Надзея, Любоў, дзе жывуць самыя чароўныя азярніцы на свеце, то вы, канечне, можаце з намі і не ехаць. Але потым не дзівіцеся, што не ведаеце, дзе ж распачаўся даўншыфтынг беларускі!



Відэа: Край.BY

Выдавецкія сэрыі: Край.BY

Каталёг: Kamunikat.org