Харланчук Павал, Край.BY. Дзе нарадзіцца беларусу, каб стаць нацыянальным героем

Край.BY. Дзе нарадзіцца беларусу, каб стаць нацыянальным героем?

Харланчук Павал

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2012-12-26

Рэдактар: Харланчук Павал

Выдавец: Будзьма беларусамі!

Выдавецкая сэрыя: Край.BY

Катэгорыя: Відэа

Copyright © 2012-2013 by Будзьма беларусамі!

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.budzma.org

Віншуем, спадарства, мы перажылі канец свету недарэмна — праект Kрай.by яшчэ не паказаў і паловы непаўторных мясцінаў нашае Радзімы! Сёння каманда праекту выпраўляецца на мяжу Беларусі і сягае cамага краю ўяўленняў пра фантастычныя магчымасці айчыннага дойлідства. Мы едзем у месца, з якім неразрыўна звязаны адзін з нямногіх беларусаў, чыім iмем называюць горныя хрыбты і ўнікальныя віды раслінаў. Знайсці гэтае месца самому часам не так і проста, бо нават сучасныя навігатары часцяком даюць збой пры ягоным пошуку. Між тым, кожны, хто знайшоў ды пабачыў на ўласныя вочы векавую прыгажосць касцёла Святой Тройцы і прайшоўся між анёлаў ды літоўскіх крыжоў касцельнага саду, ужо мае патэнцыял стаць новым Iгнатам Дамейкам. А хто не пабачыў, гайда з намі, магчыма, новы нацыянальны герой якраз сярод нас!



Відэа: Край.BY

Выдавецкія сэрыі: Край.BY

Каталёг: Kamunikat.org