Publication Place: Мінск
Publication Date: 2012-12-19
Editor: Харланчук Павал
Publisher: Будзьма беларусамі!
Book Series: Край.BY
Category: Video
Copyright © 2012-2013 by Будзьма беларусамі!
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Source: www.budzma.org
Ва ўлюблёнае месца лаўрэата Нобелеўскай прэміі Генрыка Сянкевіча можна ехаць па-рознаму. Для вечных вандроўнікаў-беларусаў ёсць два папулярныя варыянты: экстрэмальна з Вільні (наўпрост на ўсход, праз лясы, пушчы і памежны кантроль) і болей цывілізавана з Мінска (праз Варняны без мяжы і клопату). Наш фільм дапаможа адказаць на пытанне, што ж натхніла ў Дубніках Генрыка Сянкевіча на напісанне бессмяротнай трылогіі, якая прынесла Нобеля яе аўтару. Але вы пабачыце не толькі ціхуткую сядзібу, векавыя дубы, будзе яшчэ шмат цікавага, бо гісторыя Дубнікаў, як і гісторыя любога беларускага мястэчка, багатая на яскравыя падзеі і слаўныя імёны. Тут адбылося і залічэнне прадстаўніка мяшчанства ў шляхту, і сталенне будучых ганаровых грамадзянаў Грэцыі, і шмат шмат шмат іншага. Былі і прыкрыя гісторыi, як судовыя хабарніцтвы пры царскай уладзе, але якая гісторыя без гэтага…