Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2011-03-01
Выдавец: Будзьма беларусамі!
Выдавецкая сэрыя: Чорна-белыя вершы
Катэгорыя: Відэа
Copyright © 2010-2013 by Будзьма беларусамі!
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.budzma.org
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белыя вершы» — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасці. Паэты адрозныя своёй непаўторнай манерай чытання, з уласнымі тэмамі і падыходамі да іх раскрыцця. Паколькі аднастайнасць — нярэдка прыкмета застою, мы і не чакаем, што праект можна будзе падпарадкаваць пэўнаму фармату, мы не можам загадваць аўтарам, што чытаць альбо што не чытаць. Таццяна Нядбай — паэтка, перакладчыца. Нарадзілася ў 1982 г. ў Полацку. Фіналістка конкурса Беларускага ПЭН-цэнтра да 75-годдзя У. С. Караткевіча (2005). Жыве ў Варшаве.