Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007-01
Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна
Copyright © 2007 Праваабарончы Цэнтр Вясна
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выходзіць два разы на месяц на беларускай і рускай мовах; Наклад 299 асабнікаў; Пры перадруку спасылка на бюлетэнь абавязковая; Адрас рэдакцыі: 220012 Менск, а/с 9 http://spring96.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна
Інтэрнэт павінен... служыць росквіту краіны...: Беларусь плануе вывучыць міжнародны досьвед па пытаньнях кантролю Інтэрнэту на заканадаўчым узроўні. Пра гэта паведаміў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Русакевіч. Па зьвестках “Телеграфу” са спасылкай на БЕЛТА, пра такі намер беларускага боку міністр паведаміў падчас наведваньня III Міжнароднай сьпецыялізаванай выставы “Тыдзень моды на здароўе”, што пачала працу ў Менску. Уладзімір Русакевіч сказаў, што ў сувязі з тым, што Інтэрнэт атрымаў шырокае разьвіцьцё, у планы Міністэрства інфармацыі ўваходзіць унясеньне некаторых зьменаў у Закон аб друку. “Мы не плануем перашкаджаць працы Інтэрнэту, але лічым сваім абавязкам вывучыць дзейнасьць ведамстваў іншых краінаў у гэтым кірунку, а таксама ўнесьці адпаведныя зьмены ў Закон аб друку”, – пракаментаваў Уладзімір Русакевіч.