Івашчанка Анатоль, Я не паэта – о крый мяне… матам

Я не паэта – о крый мяне… матам

Івашчанка Анатоль

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-12-16

Выдавец: Будзьма беларусамі!

Выдавецкая сэрыя: Чорна-белыя вершы

Катэгорыя: Відэа

Copyright © 2010-2013 by Будзьма беларусамі!

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.budzma.org

Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белыя вершы» — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасці. Паэты адрозныя своёй непаўторнай манерай чытання, з уласнымі тэмамі і падыходамі да іх раскрыцця. Паколькі аднастайнасць — нярэдка прыкмета застою, мы і не чакаем, што праект можна будзе падпарадкаваць пэўнаму фармату, мы не можам загадваць аўтарам, што чытаць альбо што не чытаць. Анатоль Івашчанка – паэт, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў Мінску ў 1981 г. Выкладчык беларускай мовы. Супрацоўнік рэдакцыі часопісу “Дзеяслоў”. Аўтар кніг: “Вершnick”, “Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй”.



Відэа: Чорна-белыя вершы

Беларускія аўтары: Івашчанка Анатоль

Выдавецкія сэрыі: Чорна-белыя вершы

Каталёг: Kamunikat.org