Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007-06
Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна
Copyright © 2007 Праваабарончы Цэнтр Вясна
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выходзіць два разы на месяц на беларускай і рускай мовах; Наклад 299 асабнікаў; Пры перадруку спасылка на бюлетэнь абавязковая; Адрас рэдакцыі: 220012 Менск, а/с 9 http://spring96.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна
Уганаравалі і беларускіх журналістаў: У Нобелеўскім інстытуце ў Осла адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй імя Герда Буцэрыюса. Сярод цяперашніх лаўрэатаў – беларуская газета “Наша Ніва”, беларускі моладзевы мультымедыйны праект “СD-mag”, а таксама тры выданьні ад Расеі і Азербайджану. Як паведамілі ў журы конкурсу, да якога належаць вядомыя нямецкія і нарвескія журналісты ды грамадзкія дзеячы, уключна з дыпламатам Гансам-Георгам Вікам, традыцыйна пераможцамі конкурсу становяцца лепшыя выданьні і журналісты Усходняй Еўропы. Сёлета на атрыманьне прэміі прэтэндавалі 48 кандыдатаў. Паводле журы, “усе лаўрэаты зьяўляюцца вельмі сьмелымі людзьмі, паколькі вымушаныя працаваць ва ўмовах жорсткага ціску з боку ўладаў”