Publication Place: Глыбокае
Publication Date: 2009-01
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Мінпрацы рыхтуе прапанову абмежаваць пенсіі працуючым пенсіянерам. Актывіст Руху “За Свабоду” Аляксей Кавалец лічыць гэта замахам на асноўныя канстытуцыйныя правы грамадзянаў. − Пенсіі − гэта грошы, якія людзі сумленна зарабілі падчас сваёй працоўнай дзейнасці. Людзі працягваюць працаваць не ад добрага жыцця. Замахвацца на мізэрныя пенсіі проста амаральна. Намер абмяжоўваць пенсіі працуючым людзям сталага веку супярэчыць Канстытуцыі Беларусі, дзе напісана, што кожны мае права на працу і годную яе аплату. Асабліва недапушчальныя такія выказванні з вуснаў высокапастаўленага чыноўніка, − упэўнены Аляксей Кавалец.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Барміца