Барміца, ліпень 2009

Барміца

Інфармацыйны бюлетэнь

ліпень 2009

Месца выхаду: Глыбокае

Дата выхаду: 2009-07

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Дэклярацыя абвясьціла поўны дзяржаўны сувэрэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасьць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасьць яе законаў, незалежнасьць рэспублікі ў замежных адносінах, -- паведамляе БелаПАН. 25 жніўня 1991 года Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі унесены зьмены і дапаўненьні ў Канстытуцыю БССР 1978 года. Новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 года. Па выніках рэспубліканскага рэфэрэндуму 14 мая 1995 года рускай мове быў нададзены статус другой дзяржаўнай мовы, герб і сьцяг Беларусі — зьменены.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Барміца

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле