Месца выхаду: Глыбокае
Дата выхаду: 2008-08
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Высокія чыноўнікі, стаўшы дэпутатамі, страцяць у зарплаце. Так, У. Андрэйчанка, які быў губернатарам Віцебскай вобласці, будзе атрымліваць менш, чым на сваёй былой пасадзе. А вось ягоныя канкурэнты, у выпадку перамогі, атрымаюць больш высокія заробкі, чым яны мелі раней. Колькі ж атрымліваюць дэпутаты? На гэтыя пытанні шукала адказы «Камсамольская праўда ў Беларусі». Газета паведамляе, што ў сярэднім парламентарыі летась атрымлівалі каля 3,5 мільёнаў рублёў за месяц (каля 42 мільёнаў за год). Старшыні камісіяў (як Васіль Хрол) - больш, да таго ж некаторыя паджылыя дэпутаты атрымліваюць надбаўкі за тое, што працуюць пасля выхаду на пенсію. Амаль кожны трэці дэпутат цяперашняга парламента жадае захаваць свой прыбытак і зноў працаваць у Палаце прадстаўнікоў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Барміца