Права на волю, 10/2007

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

10/2007

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2007-05

Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна

Copyright © 2007 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выходзіць два разы на месяц на беларускай і рускай мовах; Наклад 299 асабнікаў; Пры перадруку спасылка на бюлетэнь абавязковая; Адрас рэдакцыі: 220012 Менск, а/с 9 http://spring96.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна

«Сітуацыя ў Беларусі – адна з горшых на кантыненце»: Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала 23 траўня штогадовы даклад. Згодна з дакументам, становішча з правамі чалавека ў Беларусі – адно з самых горшых на кантыненце. У справаздачы Amnesty International Беларусь згадваецца ў якасьці парушальніка правоў чалавека ў агульных разьдзелах, а таксама ў артыкуле, прысьвечаным асобна Беларусі. У заяве арганізацыі пра справы ў галіне правоў чалавека ў сьвеце генеральны сакратар Amnesty International Айрын Хан сказала пра новы кірунак барацьбы з іншадумствам у шэрагу краінаў. Гаворка ідзе пра абмежаваньне ўрадам доступу да інфармацыі ў інтэрнэце. У гэтым кантэксьце Айрын Хан згадала Беларусь сярод такіх краінаў, як Кітай, Іран, Сірыя і В'етнам. Акрамя таго, Беларусь апынулася апошняй у сьпісе аб адмене пакараньня сьмерцю.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле