Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2012-10
Рэдактар: Сачанка Алесь
Выдавец: МГА ЗБС Бацькаўшчына, ГА Саюз беларускіх пісьменннікаў
Copyright © 2012 by Кніганоша
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
– Шаноўны Сяргей Анатольевіч, выхад Вашага першага зборніка паэзіі «Стрэмка» быў прымеркаваны да 50-годдзя, хоць Вы пачалі друкавацца яшчэ ў студэнцкія гады. Чаму шлях да першай кнігі быў такім доўгім? – Сапраўды, шмат вады сплыло за той час, калі мог бы мець паэтычную кнігу. Прынамсі, мой першы верш быў надрукаваны ў рэспубліканскім друку яшчэ ў 1975 годзе, а больш-менш сур’ёзная публікацыя з’явілася ў «Маладосці» ў 1986 годзе. Такі доўгі шлях да першай кнігі можна было б патлумачыць рознымі прычынамі. Я часам апраўдваў сябе так: «жыццё доўгае, паспею», альбо: «дачакаюся добрай прапановы ад выдавецтва». Пазней суцяшаў сябе тым, што «ёсць інтэрнэт, і там жывуць мае вершы». Тым часам ішлі гады, аж пакуль прыйшло сапраўды рэальнае разуменне гэтае прычыны.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Кніганоша