Дняпроўская Строма, № 12

Дняпроўская Строма

Літаратурна-мастацкі і інфармацыйны бюлетэнь Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 12

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2012-11

Рэдактар: Яцкоў Мікалай

Copyright © 2012 by Дняпроўская Строма

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Культура патрабуе ўсё ж такога стаўлення, як ва ўсім свеце: каб ёй далі грошы і не лезлі ў тое, што ў ёй адбываецца. Гэта самае галоўнае. А Міністэрства культуры ёсць і ёсць, існуе нейкім там чынам, нешта яно там сабе робіць і робіць, справаздачы дае, людзі грошы атрымліваюць. Сапраўднаму творцу не патрэбна нейкае там упраўленне. Вось гэтае стаўленне некаторых людзей, якое агучваецца: “Хай Міністэрства культуры не ўлазіць у творчыя працэсы, толькі іх каардынуе” — самае небяспечнае. ...Самая вялікая бяда ў тым, на мой погляд, што людзі, якія маглі б займацца культурай ды сказаць слова, ад гэтага адышлі. Драбнаты нейкай панаплывала. Зараз жа ўсе могуць спяваць, нейкія вершы пісаць: “Ты мне лучшэ што красівае скажы”… Нецікава гэта ўсё. Наўрад ці праб’ецца што-небудзь цікавае напачатку дваццаць першага стагоддзя. Трэба, каб усё ўляглося, людзі падумалі і пачалі нешта новае ствараць. Мы жывем ў эпоху, калі ўсё замірае, памірае.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дняпроўская Строма

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле