Беларусы ў свеце, 11 / 2012

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

11 / 2012

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2012-11

Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна

Выдавец: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына

Copyright © 2012 by МГА ЗБС Бацькаўшчына

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

6 лістапада ў Мінску ў галерэі “Ў” адбылася прэзентацыя аўдыёкнігі “Птушкі без гнёздаў”. Успаміны Ларысы Геніюш агучыла Зінаіда Бандарэнка, народная артыстка Беларусі. Аўдыёкніга выдадзеная ў межах праекта Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы і Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org “Памяць па-над часам і межамі”. У хуткім часе аўдыёкніга будзе даступная для запампоўкі з сайта электроннай бібліятэкі “Камунікат”. Імпрэзу адкрываў праграмны дырэктар “Радыё Рацыя“ Яраслаў Іванюк, які расказаў, што ўспаміны Геніюш неўзабаве будуць перакладзеныя на польскую мову Чэславам Сэнюхам. Кніга выйдзе з каментарамі і фотаздымкамі, некаторыя з якіх раней нідзе не публікаваліся. Частку гэтых здымкаў маглі пабачыць наведнікі імпрэзы ў галерэі “Ў”.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле