Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007-05
Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна
Copyright © 2007 Праваабарончы Цэнтр Вясна
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выходзіць два разы на месяц на беларускай і рускай мовах; Наклад 299 асабнікаў; Пры перадруку спасылка на бюлетэнь абавязковая; Адрас рэдакцыі: 220012 Менск, а/с 9 http://spring96.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна
Розум павінен перамагчы: Звыш 40 праваабарончых арганізацыяў з розных краінаў сьвету заклікалі Генеральную асамблею ААН адхіліць кандыдатуру Беларусі, якая прэтэндуе на месца ў Радзе ААН па пытаньнях правоў чалавека. У звароце праваабаронцаў адзначаецца, што шматлікія парушэньні правоў чалавека, дапушчаныя беларускімі ўладамі, робяць “абсалютна непрымальным” удзел Беларусі ў працы праваабарончага ведамства ААН. Арганізацыя “Human Rights Watch” назвала пазіцыю афіцыйнага Менску ў пытаньні захаваньня правоў чалавека “жахлівай і бессаромнай”. Праваабарончыя арганізацыі UN Watch і Freedom House заявілі, што чатыры з 15 кандыдатаў на 14 месцаў у Радзе ААН па правах чалавека – Ангола, Беларусь, Егіпет і Катар – ня вартыя ўключэньня ў гэтую структуру, бо самі зьяўляюцца аўтарытарнымі рэжымамі, якія падаўляюць чалавечыя свабоды. Паводле меркаваньня праваабаронцаў, уключэньне гэтых краінаў у склад Рады “кідае цень” на разумнасьць існаваньня арганізацыі.