Лабірынт, № 20

Лабірынт

№ 20

Дата выхаду: 2012-11

Рэдактар: Дамарад В. А.

Выдавец: Студэнцкая гістарычная суполка “Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага”

Copyright © 2012 by Студэнцкая гістарычная суполка “Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сѐлета адзначаюцца 200-я ўгодкі ад часу вайны 1812 году. Перад пачаткам расейскай кампаніі Напалеон сустракаўся з Тадэвушам Касьцюшкам, спадзеючыся залучыць яго ў хаўрусьнікі. Чаму два ваенныя геніі не прыйшлі да паразуменьня? Якія пляны ў Напалеона былі адносна Вялікага Княства? І чаму ўрад ВКЛ не выканаў сваіх абяцаньняў, дадзеных францускаму імпэратару? На гэтыя пытаньні адказвае доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч. — Алесь, давай пачнем нашую гутарку з тэрміналѐгіі. Айчынная вайна 1812 году — такая назва падаецца ў беларускіх падручніках. Але ці была тая вайна сапраўды айчыннай для нашых продкаў? — Гэта вельмі важная праблема — канцэпцыя нацыянальнай гісторыі. Вайна 1812 году — таксама частка гэтай канцэпцыі. Галоўная праблема — адкуль мы глядзім на тую ці іншую гістарычную падзею. Айчынная вайна 1812 году — гэта погляд з Масквы. А галоўная задача беларускіх гісторыкаў — кшталтаваць канцэпцыю нацыянальнай гісторыі. З гледзішча беларускай навукі гэта Франка-расейская вайна 1812 году.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Лабірынт

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле