Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2012-11-23
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Copyright © 2012 by Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Ад панядзелка слынныя беларускія міністры знаходзяцца ў Паўднёва-Усходняй Азіі, дзе абмяркоўваюць магчымасць пазыкі там грошай у выглядзе еўрааблігацый. Абвяшчаецца, што канкрэтных сум яны адтуль не прывязуць, а вось вывучыць попыт азіяцкіх бізнесменаў, хутчэй за ўсё, здолеюць. Для чарговага размяшчэння беларускіх каштоўных папер цяпер разглядаюцца Ганконг ці Сінгапур. Асноўныя прычыны дзве. Першая: ідэалагічна больш блізкі рэгіён, ніякіх заможных буржуа — толькі прагматычныя людзі, якія "робяць" грошы. Еўрапейская палітыка для Паўднёва-Усходняй Азіі — гэта зусім няважная тэма для абмеркаванняў. А стасункі невялікай Беларусі з цывілізаваным светам там зусім нікога не хвалююць.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер