Інфа-Кур’ер, 47 (616)

Інфа-Кур’ер

47 (616)

Месца выхаду: Слуцк

Дата выхаду: 2012-11-22

Рэдактар: Станкевіч Сяргей

Выдавец: ПУП Інфа-Кур'ер

Copyright © 2012 by Інфа-Кур'ер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У суботу, 17 лістапада, у Старадарожскім музеі выяўленчага мастацтва быў адкрыты помнік Анатолю Беламу. «Ужо год як адышоў ад нас Анатоль Яўхімавіч Белы - свядомы чалавек, таленавіты арганізатар, грамадскі дзеяч, навуковец. Але, як кажуць, “у Бога мёртвых няма”. Ён сярод нас, у сваіх працах”, - сказаў на адкрыцці паэт Яўген Гучок. - У інтэлігенцыі ёсць два пытанні: “Хто вінаваты?” і “Што рабіць?”. Ён не шукаў вінаватых, ведаў што рабіць і рабіў усё жыццё». На адкрыцці помніка сабраліся сваякі Анатоля Белага і сябры клуба «Спадчына», сярод якіх былі мастакі, паэты, вучоныя і журналісты. Прамоўцы адзначылі, што апафеозам яго дзейнасці стаў Старадарожскі музей выяўленчага мастацтва. Ён быў членам Саюза пісьменнікаў, Саюза мастакоў, Саюза журналістаў і ўсюды пакінуў значны след. Пасля адкрыцця помніка госці музея наведалі магілу грамадскага дзеяча. “Альгерд Абуховіч, магіла якога знаходзіцца ў Слуцку, быў пахаваны патаемна. Мы пахавалі нашага сябра пры вялікай колькасці людзей. Я думаю, гэта магіла стане месцам паломніцтва аматараў беларускай культуры і гісторыі”, - сказаў Яўген Гучок.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Інфа-Кур’ер

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле