Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2012-11
Рэдактар: Яцкоў Мікалай
Copyright © 2012 by Дняпроўская Строма
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Класiк беларускай лiтаратуры Максiм Iванавiч Гарэцкi, выхаванец Горацкага земляробча-каморнiцкага вучылiшча, а потым выкладчык Беларускай сельскагаспадарчай акадэмii, ведаў Якуба Коласа як аўтара надрукаваных вершаў у газеце «Наша нiва». Яго брат, акадэмiк АН Беларусi Гаўрыла Iванавiч Гарэцкi, таксама выхаванец Горацкага вучылiшча, ўспамiнаў, што ў земляробча-каморнiцкiм вучылiшчы пад кiраўнiцтвам Максiма было створана «…невялiкае таварыства аматараў беларускай лiтаратуры. Выпiсвалi «Нашу нiву», чыталi «Тараса на Парнасе», вершы Янкi Купалы i Якуба Коласа…». У лiпенi 1913 г. М. Гарэцкi скончыў вучылiшча i працаваў каморнiкам у Вiльнi. Вядома, што ён часта заходзiў у рэдакцыю газеты «Наша нiва», дзе i мог сустрэць Якуба Коласа. На жаль, аб гэтым няма дакладных сведчанняў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дняпроўская Строма