Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2006-12
Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна
Copyright © 2006 Праваабарончы Цэнтр Вясна
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выходзіць два разы на месяц на беларускай і рускай мовах; Наклад 299 асабнікаў; Пры перадруку спасылка на бюлетэнь абавязковая; Адрас рэдакцыі: 220012 Менск, а/с 9 http://spring96.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна
Цімафей Дранчук будзе вызвалены датэрмінова: Назіральная камісія пры Фрунзенскім райвыканкаме Менску прыняла рашэньне аб умоўнадатэрміновым вызваленьні актывіста кампаніі па назіраньні за выбарамі “Партнёрства” Цімафея Дранчука. Аб гэтым прэсцэнтру Хартыі’97 паведаміў бацька палітвязьня Валеры Дранчук. Дата выхаду на волю Цімафея Дранчука вызначыцца 22 сьнежня, калі справу аб умоўнадатэрміновым вызваленьні грамадзкага актывіста разгледзіць суд Фрунзенскага раёну Менску. Нагадаем, што Ц.Дранчук і яшчэ тры актывісты “Партнёрства” былі затрыманыя сёлета 21 лютага. У жніўні суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў іх вінаватымі па артыкуле 1931 Крымінальнага кодэксу (удзел у дзейнасьці незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня). Шэраг абвінавачаньняў на адрас актывістаў “Партнёрства”, якія былі агучаныя высокімі службовымі асобамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў (фальсіфікацыя вынікаў экзітпулу, падрыхтоўка тэрактаў і інш.), не знайшлі пацьверджаньня ні падчас сьледзтваў, ні ў судзе. У выніку Мікалай Астрэйка быў асуджаны да двух гадоў пазбаўленьня волі, Цімафей Дранчук – да аднаго году пазбаўленьня волі, Эніра Браніцкая і Аляксандр Шалайка – да шасьці месяцаў арышту. Браніцкая і Шалайка выйшлі на волю 21 жніўня. 17 лістапада з калоніі ў Шклове быў вызвалены Мікалай Астрэйка, якому зьмянілі пакараньне на папраўчыя работы. Такім чынам, Ц.Дранчук застаўся адзіным, хто дагэтуль знаходзіцца ў зьняволеньні.