Беларускі гістарычны часопіс, 4 (177) 2014

Беларускі гістарычны часопіс

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

4 (177) 2014

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2014-04

Рэдактар: Гальпяровіч Максім

Выдавец: Пачатковая школа

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1441.]

Прадстаўляем вашай увазе красавіцкі нумар часопіса. Адкрывае яго блок матэрыялаў, прысвечаны Ульскай бітве 1564 г. Першым друкуецца артыкул Андрэя Янушкевіча "Ульская бітва 1564 г. і яе гістарычнае значэнне" Даследчык адзначае, што Ульская бітва, якая адбылася паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавай 26 студзеня 1564 г., значна паўплывала на далейшы ход Інфлянцкай вайны. У артыкуле расказваецца аб перадгісторыі бітвы, аналізуецца інфармацыя аб сілах бакоў і ходзе бітвы, характарызуюцца яе вынікі і наступствы. Аўтар падкрэслівае, што перамога войскаў ВКЛ у бітве пад Улай ураўнаважыла сілы варагуючых бакоў у Інфлянцкай вайне і значна павысіла аўтарытэт ВКЛ на міжнароднай арэне.

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)

Зьмест

Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі" (падрыхтаваў Максім Гальпяровіч)

Герасімовіч Сяргей, Вынікі развіцця Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы (Урок абагульнення) (ХІ клас)

Дзярновіч Алег, Паэма Мацея Стрыйкоўскага “Бітва пад Улай ” (1564 г.): мастацкія вобразы і гістарычныя звесткі

Корзюк Аляксандр, Вывучэнне гісторыі Беларусі ў сярэдняй школе (канец 1950-х—2010-я гады )

Межуева Любовь, Беларусь во второй половине XVIII века (Урок обобщения и контроля знаний учащихся) (VIII класс)

Мелехава Таццяна, Паўсядзённае жыццё нашых продкаў у І X — X ІІІ стст. ( VI клас )

Навіцкі Уладзімір, “... Вы зрабілі так шмат у Беларусі і для Беларусі” (Да 100-годдзя з дня нараджэння Кірылы Трафімавіча Мазурава)

Церашкова Ксенія, Мяшчане Беларусі (1860-я гг. — пачатак ХХ ст.): дынаміка колькаснага складу і крыніцы папаўнення

Янушкевіч Андрэй, Ульская бітва 1564 г. і яе гістарычнае значэнне