Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2014-02
Рэдактар: Гальпяровіч Максім
Выдавец: Пачатковая школа
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1439.]
Звяртаем вашу ўвагу на матэрыялы, змешчаныя ў лютаўскім нумары часопіса. Адкрывае яго артыкул вядомага беларускага даследчыка Валянціна Голубева “Шклоў і шклоўскія ўмацаванні ў XVІI—XVIII стст.”. У ім аўтар адзначае, што многія старонкі гісторыі Шклова да гэтага часу яшчэ не напісаныя. Хоць гэты беларускі горад мае надзвычай цікавую гісторыю. За час свайго існавання, як ужо даказалі беларускія гісторыкі і археолагі, ён знаходзіўся на трох розных месцах. Артыкул прысвечаны разгляду Шклова другой паловы XVIІ—XVIII ст. На аснове аналізу інвентароў Шклоўскага графства і ўнікальнага малюнка Шклова другой паловы XVIII ст. (які раней не быў шырока вядомы) аўтар падрабязна апісвае абарончыя збудаванні Шклова, змены, якія адбываліся на працягу гэтага перыяду не толькі ў архітэктуры горада, але і ў жыцці яго жыхароў. У артыкуле прыводзяцца найбольш цікавыя звесткі з інвентароў горада, у якіх апісваецца Шклоўскі замак і іншыя абарончыя ўмацаванні горада. Дарэчы, на с. 3 вокладкі часопіса вы можаце ўбачыць малюнак Шклова другой паловы XVIII ст. і найбольш цікавыя яго фрагменты.
Каталёг: BTH
Пэрыёдыка: Беларускі гістарычны часопіс
Зьмест
Андрэй Чуткі, Гісторыя адстаўкі Мітрафана Доўнар-Запольскага з пасады дырэктара Кіеўскага камерцыйнага інстытута
Астрога Віктар, Даследаванне афрыканскай гісторыі ў БССР
Варганаў Валерый, Рэлігія і міфалогія ўсходніх славян (VI клас)
Волкаў Мікола, Архітэктура Старога замка часоў Вітаўта ў Гародні
Герасімовіч Сяргей, Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Пазакласнае пазнавальна-выхаваўчае мерапрыемства)
Голубеў Валянцін, Шклоў і шклоўскія ўмацаванні ў ХVІI—ХVІIІ стст.
Каліта Кацярына, Княжанне Вітаўта (VII клас)
Касцюк Міхаіл, Навіцкі Уладзімір, Прафсаюзны рух: школа выхавання мільёнаў
Минаковская Наталья, Войной испепеленные года (Литературно-музыкальная композиция)