Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2013-12
Рэдактар: Гальпяровіч Максім
Выдавец: Пачатковая школа
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1437.]
Звяртаем вашу ўвагу на матэрыялы, надрукаваныя ў снежаньскім нумары часопіса. Адкрывае яго артыкул вядомага беларускага гісторыка Рыгора Лазько “Пачатак бальшавіцкай нацыянальнай палітыкі”. Аўтар аналізуе знешне- і ўнутрыпалітычныя аспекты нацыянальнай палітыкі РСДРП(б), якая прыйшла да ўлады ў Расійскай Імперыі ў кастрычніку 1917 г. Адзначае, што абвешчанае новай партыяй улады права народаў былой імперыі на самавызначэнне мела прапагандысцкі характар. Паказвае, як на практыцы вырашалася нацыянальнае пытанне ў першыя гады савецкай улады. Паўстанню 1863—1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі прысвечаныя дзве публікацыі беларускага даследчыка Валянціна Голубева. У першай “Люблю Беларусь! Пароль паўстанцаў 1863—1864 гг.” цалкам публікуецца тэкст паказанняў аднаго з паўстанцаў — Вітольда Парфіяновіча, якія ён даў 2 лютага 1864 г. падчас следства па справе паўстання. Менавіта ў гэтым дакуменце ўзгадваецца пароль паўстанцаў: “Каго любіш? Люблю Беларусь! Так узаемна!”. У другой публікацыі — “Столік аднаногі з круглаю шашачную дошкаю… (лёс рэчаў К.Каліноўскага, канфіскаваных падчас яго арышту)” аўтар расказвае пра лёс рэчаў, канфіскаваных падчас арышту аднаго з кіраўнікоў паўстання. Публікуюцца дакументы, якія тычацца гэтай справы.
Каталёг: BTH
Пэрыёдыка: Беларускі гістарычны часопіс
Зьмест
Змест за 2013 год
Варганаў Валерый, Пачатак Вялікага Княства Літоўскага (VII клас)
Герасімовіч Сяргей, Першая сусветная вайна (ІХ клас)
Голубеў Валянцін, “Столік аднаногі з круглаю шашачнаю дошкаю...” (лёс рэчаў К.Каліноўскага, канфіскаваных падчас яго арышту)
Голубеў Валянцін, Люблю Беларусь! Пароль паўстанцаў 1863—1864 гг.
Казлова Святлана, Вайна на Карэйскім паўвостраве ва ўспамінах яе ўдзельнікаў — беларусаў і жыхароў Беларусі
Колтан Аксана, Утварэнне Рэчы Паспалітай (VIII клас)
Лазько Рыгор, Пачатак бальшавіцкай нацыянальнай палітыкі
Плавінскі Мікалай, Археалагічная спадчына Язэпа Драздовіча: наваградскі перыяд
Рутич Галина, Религия древних греков (V класс)
Шаўчук Ігар, Гісторык навукі (Да 60-годдзя з дня нараджэння Георгія Уладзіміравіча Карзенкі) 43