Права на волю, 8/2006

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

8/2006

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2006-10

Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна

Copyright © 2000 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выходзіць два разы на месяц на беларускай і рускай мовах; Наклад 299 асабнікаў; Пры перадруку спасылка на бюлетэнь абавязковая; Адрас рэдакцыі: 220012 Менск, а/с 9 http://spring96.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна

Пра сітуацыю ў Беларусі: 27 верасьня ў Жэневе на другой сесіі Рады правоў чалавека ААН сьпецыяльны дакладчык па Беларусі Адрыян Севярын прадставіў справаздачу аб беларускай сітуацыі. Ён адзначыў, што “за апошнія два гады становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі няўхільна пагаршаецца”. Сёлетнія падзеі, на думку дакладчыка, сьведчаць: “у Беларусі паранейшаму існуюць адыход ад плюралізму, адмова ад дыялогу, адмаўленьне грамадзянскіх правоў, падаўленьне палітычных свабодаў, а таксама перасьлед апазіцыі, журналістаў, праваабаронцаў з боку дзяржавы”. Адрыян Севярын згадаў, што быў прызначаны сьпецдакладчыкам ААН па Беларусі яшчэ ў 2004 годзе. Аднак беларускія афіцыйныя ўлады фактычна ігнаруюць яго — не дапускаюць у краіну, не адказваюць на запыты. Таму спадар Севярын папрасіў пашырыць ягоныя паўнамоцтвы ў рамках дзейнага мандату. Кіраўнік прадстаўніцтва Беларусі пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Сяргей Алейнік агучыў афіцыйную пазіцыю. Ён назваў пасаду сьпецдакладчыка па Беларусі “рэліктам атмасферы супрацьстаяньня і канфрантацыі, якая дзейнічала ў ранейшым Камітэце правоў чалавека ААН і не павінна быць у трансфармаванай структуры — Радзе ААН”.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле - на беларускай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле - на расейскай мове