Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1995
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памеры: 174 с., 17 см
ISBN: 5-340-01402-9
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1995 by Зуёнак В.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Напэўна ж, нечаканым, сенсацыйным было б вызначэнне: «Пісьмы з таго свету»... А з гэтага? З нашага, будзённага, мітуслівага, няпэўнага, задыханага? О, колькі тут узнікае — невытлумачальнага здаровым сэнсам, ірацыянальнага,— бывае: тэатр абсурду, дый годзе... Старонкі новай кнігі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка, паэтычна засведчаныя ў гэтых «пісьмах», нясуць чытачу знак часу, пакліканы да жыцця пошукам духоўных шляхоў. Вершы паэта, пры ўсёй складанасці настрояў,прасветлены ўсё ж верай у чалавека, у родную краіну Беларусь.